ЛЮБОЦІН (Македонія). Сёньня аддзелы макдонскай паліцыі ізноў увайшлі на тэрыторыю, якая знаходзілася пад кантролем альбанскіх паўстанцаў у часе этнічнага канфлікту ў краіне. Назіральнікі АБСЭ у суправаджэньні паліцыянтаў наведалі 15 населеных пунктаў. Паводле ўладаў, ніякіх інцыдэнтаў не зарэгістравана. Згодна пляну кансалідацыі, прынятаму пры пасярэдніцтве Захаду, нармалёвае жыцьцё павінна быць адноўленая больш як у ста вёсках на поўначы і паўночным захадзе Македоніі. Аднаўленьне дзяржаўнага сувэрэнітэту у гэтых раёнах пачалося пасьля таго, як парлямант Македоніі прыняў нарэшце папраўкі да канстытуцыі, якія пашырылі правы альбанскае меншыні.