ТБІЛІСІ. Тбіліскі суд вынес вырак грамадзянцы Канады і Расеі Вользе Гарэлік за ўдзел у продажы каля 20-ці грузінскіх дзяцей. Пакараньне – 6 гадоў турмы.
Немаўлятак прадавалі за мяжу прыкладна па 15 тысячаў даляраў за кожнага.
Яшчэ трое саўдзельнікаў злачынства – грамадзяне Грузіі – асуджаныя на ўмоўнае зьняволеньне тэрмінам 5 гадоў.