Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:49 ]  Жалоба па Джорджу Гарысану


ЛОС-АНЖЭЛЕС Аматары музыкі ва ўсім сьвеце сёньня аддаюць даніну павагі былому ўдзельніку the Beatles Джорджу Гарысану. Ён памёр ад раку ў чацьвер у Лос-Анжалесе ва ўзросьце 58 гадоў. Сьмяротная хвароба была знойдзеная ў яго тры гады таму. У траўні Харысану была зробленая апэрацыя. Джорж Гарысан быў самым маладым сябрам “Бітлз”. Пасьля распаду гурту ў 1970 годзе ён выпусьціў больш за дзесятак сольных альбомаў і быў прадзюсарам шэрагу кінапраектаў. На жалобе ў Лос-Анжэлесе прысутнічалі два іншыя ўдзельніка Бітлз Пол Макартні і Рынга Стар. Радыёстанцыі па ўсім сьвеце сёньня ставяць гіты Бітлз і сольныя песьні Гарысана.
XS
SM
MD
LG