КАБУЛ
Амэрыканскія марскія пехацінцы правялі першую баявую апэрацыю ў Афганістане. Як паведаміла міністэрства абароны ЗША, амэрыканскія верталёты нанесьлі ўдар па аўтакалёне каля Кандагару. Міністр абароны ЗША Дональд Рамсфэльд паведаміў, што на поўдні Афганістану высадзіліся 500 амэрыканскіх вайскоўцаў. Гэта толькі частка агульнага кантынгэнту колькасьцю каля тысячы чалавек. Задача атрада – канчатковы разгром тэрарыстычнай арганізацыі Аль-Каеда. Пяць вайскоўцаў ЗША былі ўчора параненыя ў выніку выбуху бомбы, скінутай амэрыканскай авіяцыяй каля паўночнага гораду Мазары-Шарыф. Трое параненых шпіталізаваныя ва Ўзбэкістане, а двое іншых засталіся ў Афганістане.