Вашынгтон. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш у сваім выступленьні на нацыянальным радые заявіў, што ЗША будуць наносіць удары па тэрарыстах паўсюль, дзе яны рыхтуюць свае акцыі.
Паводле словаў Буша, Амэрыку яшчэ чакаюць цяжкія выпрабаваньні ў вайне з тэрарыстамі.
Барацьба з талібамі і тэрарыстамі Аль-Каіды ў Афганістане будзе працягвацца, сказаў прэзыдэнт ЗША.
Буш таксама папярэдзіў краіны, якія дапамагаюць тэрарыстам, што супроць іх таксама могуць быць нанесеныя прэвентыўныя ўдары.