Пакістанскі прэзыдэнт Пэрвэз Мушараф заявіў сёньня, што ваенныя ўдары пад кіраўніцтвам ЗША супраць Афганістану мусяць быць спыненыя як мага хутчэй. На прэсавай канфэрэнцыі ў Парыжы Мушараф заявіў, што працяг бамбаваньня ў сьвятым мусульманскім месяцы Рамадан будзе мець нэгатыўныя эфэкты ва ўсім мусульманскім сьвеце. Ён дадаў, што мусульманскія краіны ўжо ўспрымаюць вайну як тую, што вядзецца супраць невінаватага народу Афганістану.
Мушараф таксама пацьвердзіў, што ягоны ўрад закрывае кансулят талібаў у найвялікшым пакістанскім горадез Карачы. Аднак ён сказаў, што Пакістан працягне дыпляматычныя сувязі з Талібанам, адначасова падтрымліваючы ўдары ЗША супраць тэрарыстычных сетак у Афганістане.
Учора Мушараф сустрэўся з французкім прэзыдэнтам Жакам Шыракам. Далей ён плянуе сустрэцца ў Лёндане з брытанскім прэм’ерам Тоні Блэрам, пасьля чаго накіруецца ў Нью-Ёрк на сесію Генэральнае асамблеі ААН.