Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:13 ]  Судзьдзя ў Нью-Ёрку засудзіў на пажыцьцёвае зьняволеньне чатырох удзельнікаў тэрарыстычных актаў у амэрыканскіх амбасадах у Кеніі і Танзаніі


НЬЮ-ЁРК. Судзьдзя ў Нью-Ёрку засудзіў на пажыцьцёвае зьняволеньне чатырох паплечнікаў Усамы бін Лядэна за ўдзел у тэрарыстычных актах у амэрыканскіх амбасадах у Кеніі і Танзаніі ў 1998 годзе. Усім чацьвярым пагражаў сьмяротны прысуд, аднак ананімнае журы ў фэдэральным судзе ня здолела прыйсьці да пагадненьня ў справе пакараньня. Судовае паседжаньне адбывалася ва ўмовах павышанай бясьпекі.
XS
SM
MD
LG