Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 14:43 ]  Удзельнікі Ціхаакіянска-азіяцкага форуму ўхвалілі антытэрарыстычную акцыю ЗША


ШАНХАЙ. Паводле дзяржаўнага сакратара Злучаных Штатаў Коліна Паўэла, які бярэ ўдзел у Эканамічным форуме краінаў Ціхаакіянска-азіяцкага рэгіёну, удзельнікі нарады ўхвалілі дэклярацыю ў якой выказалі выразную падтрымку Злучаным Штатам у іхнай барацьбе з тэрарызмам. Чакаецца, што дакумэнт, які зьяўляецца першай дэклярацыяй форуму, будзе прыняты ў гэтыя выхадныя. У сувязі з гэтым Паўэл сказаў: “Я знайшоў разуменьне сярод маіх калегаў. Ёсьць надзя, што ваенная кампанія закончыцца хутка і пасьпяхова. Я не магу сказаць, што была выказаная якая-небудзь занепакоенасьць, была толькі надзея, што ваенная кампанія ў хуткім часе дасягне сваіх мэтаў”. Паводле міністра замежных справаў Кітаю дэлегаты пагадзіліся з тым, што вайна супраць тэрарызму будзе доўгачасовая і ў ёй павінна браць удзел Арганізацыя Аб’еднаных Нацыяў. Пры гэтым міністар падкрэсьліў, што гэтая вайна ня ёсьць вайной паміж цывілізацыямі і рэлігіямі. Сёньня ж, у Шанхай прыехаў прэзыдэнт Злучаных Штатаў Джордж Буш . Чакаецца, што ягоныя перамовы з удзельнікамі форуму будуць засяроджаныя на пытаньнях патрымкі глябальнай антытэрарыстычнай кампаніі. У шанхайскім форуме бяруць удзел прадстаўнікі 21 краіны.
XS
SM
MD
LG