ПАВЕТРАНАЯ БАЗА ТРЭВІС (КАЛІФОРНІЯ). Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Джордж Буш вітаў пастанову Расеі закрыць буйны шпіёнскі цэнтар на Кубе, назваўшы яе знакам паляпшэньня амэрыканска-арсейскіх дачыненьняў. Буш назваў расейскую пастанову яшчэ адным сьведчаньнем таго, што Халодная вайна закончылася. Сёньня Пуцін заявіў пра закрыцьцё выведнага цэнтру Люрд – сымбаля Халоднай вайны, разьмешчанага за 150 кілямэтраў ад берагоў Флорыды. Цэнтар быў збудаваны ў 1964 годзе, у ім месьцілася каля палутара тысячаў вайскоўцаў зь сем’ямі. Гадавое ўтрыманьне цэнтру каштавала Расеі 200 мільёнаў даляраў.