Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:15 ]  Сёньня амэрыканская ваенная авіяцыя нанесла найцяжэйшыя ўдары па аб’ектах талібаў


КАБУЛ. Сёньня амэрыканская ваенная авіяцыя нанесла найцяжэйшыя ўдары па аб’ектах талібаў падчас налётаў на Кабул, Джалялябад і Мазары-Шарыф. Налёты на Кабул адбываліся ад раніцы, абектамі бамбаваньня былі кабульскае лётнішча, ваенныя базы талібаў і лягэры падрыхтоўкі тэрарыстаў у ваколіцах гораду. Сілы афганскай апазыцыі паведамляюць, што іх аддзелы набліжаюцца да гораду Мазары-Шарыф. Раней лідэры Паўночнага Альянсу паведамлялі, што на іх бок перайшло ўжо каля 4000 талібаў.
XS
SM
MD
LG