МАСКВА
Апэрацыю пастаноўцы субмарыны “Курск” у плавучы док плянуецца завершыць да канца цяперашняга тыдня. Пра гэта паведаміў намесьнік камандуючага ваенна-марскім флётам Расеі Міхаіл Барскоў. Паводле Барскова, тэрмін правядзеньня працаў павялічаны з меркаваньняў бясьпекі. Галяндская кампанія "Мамут" настойвае, каб апэрацыя праходзіла толькі днём.