КАБУЛ. Сталіца Афганістану падверглася другой хвалі бамбаваньня празь некалькі гадзінаў, як адбылася першая паветраная атака сілаў ЗША і Вялікай Брытаніі.
Прадстаўнік Міністэрства замежных справаў Талібану Махамад Куасім Халімі, выступаючы ў жывым інтэрв”ю Катарскай тэлекампаніі Аль-Язэры, заявіў, што бамбаваньні аднавіліся. Затым трансляцыя перапынілася.
Карэспандэнт тэлебачаньня паведаміў пра магутныя выбухі ў шэрагу раёнаў гораду. Ён таксама сказаў, што супрацьпаветраная абарона Талібану страляе па бамбавальніках ЗША і Вялікай Брытаніі.
Сьведкі паведамляюць пра моцныя выбухі ў раёне кабульскага лётнішча.