ІСЛЯМАБАД. Амбасадар Талібану ў Пакістане мула Абдул Салям Заеф назваў удары ЗША і Вялікай Брытаніі супраць Афганістану “тэрарыстычным актам”.
Заеф у чарговы раз заявіў, што Талібан ня выдасьць Усаму бін Лядэна ў рукі ЗША. Ён сказаў, што Талібан будзе змагацца да апошняга дыханьня.
Афганскае іслямскае прэсавае агенства, якое знаходзіцца ў Пакістане, цытуе Заефа, які падкрэсьліў, што Талібан моцна намагаецца знайсьці варыянт разьвязаньня праблемы, але, паводле яго, Амэрыка абрала шлях “сілы і нахабства”.