Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:11 ]  Сёньня прэзыдэнт паўтарыў, што ён ня бачыць магчымасьці, каб украінская ракекта зьбіла расейскі пасажырскі самалёт


СОЧЫ. Сёньня прэзыдэнт Украіны Леанід Кучма ізноў паўтарыў, што ён ня бачыць магчымасьці, каб украінская ракекта зьбіла расейскі пасажырскі самалёт два дні таму над Чорным Морам. Гэтая заява прагучала ў часе, калі расейскія сьледчыя падцьвердзілі, што самалёт стаўся ахвярай выбуху, а кіраўнік сьледства Владзімір Рушайла паведаміў, што сярод фрагмэнтаў самалёту знойдзеныя часткі, якія не зьяўляюцца часткамі авіяляйнэру. Ту-154 з 78 асобамі на борце ляцеў з Тэль-Авіву ў Навасыбірск. Выратавальнікі працягваюць пошук целаў загіблых і фрагмэнтаў самалёту, але кепскае надвор’е запавольвае іхную працу. Пакуль знойдзеныя 14 загіблых.
XS
SM
MD
LG