Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:04 ]  У Афганістан працягвае паступаць міжнародная гуманітарная дапамога


АШХАБАД. У Афганістан працягвае паступаць міжнародная гуманітарная дапамога. Сёньня прадстаўнік Арганізацыі Аб’еднаных Нацыяў паведаміў, што ў Туркменістан паветраным шляхам прывезеныя 40 тонаў прадуктаў харчаваньня, мэдыцынскага і тэхнічнага абсталяваньня. Гуманітарны груз будзе перавезены на афганскую тэрыторыю. Кіраўніцтва руху Талібан скрытыкавала плян Злучаных Штатаў ськідаць прадукты харчаваньня на тэрыторыю Афганістану з самалётаў. Талібы цьвердзяць, што дарогі краіны адчыненыя для наземнай дастаўкі гуманітарнай дапамогі. Міністар замежных справаў Талібану Вакіль Ахмэд Мутавакіль заявіў, што сапраўдная мэта дапамогі Злучаных Штатаў – “паслабіць скрайняе абурэньне афганскага народу супраць ЗША”.
XS
SM
MD
LG