Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:34 ]  Адміністрацыя прэзыдэнта ЗША плянуе скараціць падаткі на прыбыткі карпарацыяў


ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Джордж Буш выказаў жаданьне, каб Кангрэс ухваліў плян эканамічнага стымуляваньня з мэтай пазьбегнуць эканамічнага спаду, спрычыненага тэрарыстычнымі нападамі. Выступаючы ў Нью-Ёрку, Буш заявіў, што адміністрацыя мусіць ужыць актыўныя захады, каб павысіць давер спажыўцоў. Буш таксама сказаў, што і ён, і амэрыканскі народ рашуча наважаныя зваяваць міжнародны тэрарызм. Міністар фінансаў Пол О”Ніл заявіў, што адміністрацыя Буша плянуе скараціць падаткі на прыбыткі карпарацыяў на агульную суму ад 60 да 75 мільярдаў даляраў.
XS
SM
MD
LG