ПАЛАСА ГАЗА. Палестынскія ўлады зганілі палестынскую атаку на габрэйскія паселішчы ў Паласе Газа і заявілі, што вінаватыя будуць прыцягнутыя да адказнасьці. Палестынскія ўлады заявілі, што ізраільская помста, у выніку якой загінулі прынамсі шэсьць палестынцаў і былі зьнішчаныя шэсьць пастарункаў ёсьць грубым парушэньнем спыненьня вагню. Міністар інфармацыі палестынцаў Ясір Абэт Рабо сказаў у месьце Рамалах, што гэты крок Ізраілю можа прывесьці да эскаляцыі гвалту.
“Ізраільскі ўрад спрабуе скарыстаць тое, што здарылася ў Газе, у якасьці надуманай прычыны для эскаляцыі вайны супраць палестынскага народу”.
Ізраільскі прэм’ер-міністар ахарак палестынскія атакі, яык тэрарызам.
Аднак ні Ізраіль ні палестынскія ўлады не сказалі, што яны адмаўляюцца ад мірных высілкаў.