АСТАНА. Папа Ян Павел ІІ, які сёньня распачаў свой візыт у Казахстан, заклікаў вырашаць сусьветныя канфлікты праз дыялёг, а ня сілай. Заўтра папа адслужыць імшу, у якой возьме ўдзел больш за 50 тысячаў вернікаў. Каля паловы жыхароў Казахстану – мусульмане-суніты. Папа выказаў спадзяваньне, што ягоны візыт паспрыяе экумэнічнаму дыялёгу. У аўторак Ян Павел ІІ выправіцца з Казахстану ў Армэнію, дзе возьме ўдзел у сьвяткаваньні 1700 гадавіны ўвядзеньня ў гэтай краіне хрысьціянства.