Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:09 ]  Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Джордж Буш сказаў, што ня гледзячы на тэракты 11 верасьня, эканоміка ЗША застаецца нармальнай


ВАШЫНГТОН. Сёньня ў часе штотыднёвага радыёзвароту прэзыдэнт Злучаных Штатаў Джордж Буш сказаў, што ня гледзячы на тэракты 11 верасьня, эканоміка ЗША застаецца нармальнай. У дачыненьні да нападаў на Ўсясьветны гандлёвы цэнтар Буш сказаў, што тэрарысты разбурылі сымбал росквіту Злучаных Штатаў, але нават не закранулі крыніцаў гэтага росквіту: “Багацьце нашай краіны ня ў шкле і сталі, а ў прадпрымальніцтве і ўменьні інтэнсыўна працаваць. Мы такія ж моцныя сёньня, як і два тыдні таму”. У той самы час Буш прызнаў, што эканоміка краіны панесла страты. Індэкс Доў Джонс упаў больш як на 14 адсоткаў, што ёсьць самай ніжэйшай адзнакай з часоў Вялікай Дэпрэсіі. Аднак Буш заявіў, што эканоміка ўсё адно застаецца моцнай: “Мы маем найбольш адукаваныя і найбольш прадукцыйныя працоўныя сілы ў сьвеце. Нашыя прадпрыемствы вырабляюць большую колькасьць і разнастайнасьць тавараў, чым у якой заўгодна іншай краіне сьвету”.
XS
SM
MD
LG