Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 23:54 ]  Арганізацыя Бясьпекі і Супрацоўніцтва ў Эўропе заклікала ўсе 55 краін-удзельніц увесьці на ўсім кантынэнце сыстэму затрыманьня і выдачы падазраваных тэрарыстаў


ВЕНА. Арганізацыя Бясьпекі і Супрацоўніцтва ў Эўропе заклікала ўсе 55 краін-удзельніц увесьці на ўсім кантынэнце сыстэму затрыманьня і выдачы падазраваных тэрарыстаў. АБСЭ магла б даць сваім місіям у небясьпечных рэгіёнах мандат на ўзмацненьне памежнага і паліцыйнага кантролю. Урады краінаў АБСЭ маглі б абменьвацца ўзаемна карыснай інфармацыяй. Старшыня АБСЭ Мірча Джоана запрапанаваў абмеркаваць плян дзеяньняў у барацьбе з тэрарызмам на сустрэчы Рады Міністраў АБСЭ ў сьнежні.
XS
SM
MD
LG