ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт Францыі Жак Шырак заявіў, што Францыя гатовая зрабіць усё неабходнае, каб дапамагчы Злучаным Штатам перамагчы міжнародны тэрарызам.
Учора Шырак сустрэўся у Белым Доме з прэзыдэнтам ЗША Джорджам Бушам. Гэта была першая сустрэча Буша з адным з усясьветных лідэраў пасьля тэрарыстычных нападаў на Нью-Ёрк і Вашынгтон.
Шырак сказаў, што тэрарыстычныя атакі мелі бэспрэцэдэнтны характар і што французскі народ цалкам салідарны з Амэрыкай у разуменьні неабходнасьці выкараніць глябальны тэрарызам.
Буш сказаў, што ён быў упэўненым, што Францыя і людзі, якія любяць свабоду, далучацца да вайны супраць тэрарызму.
Адміністрацыя Буша робіць шырокія захады на стварэньне кааліцыі супраць тэрарызму.