Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 07:10 ]  Прэзыдэнт Францыі Жак Шырак сёньня ў Вашынгтоне сустрэнецца з прэзыдэнтам ЗША Джорджам Бушам


ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт Францыі Жак Шырак сёньня ў Вашынгтоне сустрэнецца з прэзыдэнтам ЗША Джорджам Бушам, каб абмеркаваць пазыцыю Францыі ў змаганьні ЗША з тэрарызмам. Учора Шырак заверыў Злучаныя Штаты ў падтрымцы ЗША Францыяй пасьля тэрарыстычных нападаў на Нью-Ёрк і Вашынгтон мінулым тыднем. Джордж Буш зараз робіць высілкі на стварэньне міжнароднай кааліцыі, якая б у палітычным,а па-магчымасьці і ў ваенным пляне, сумесна павяла барацьбу з тэрарызмам. Сёньня ж у ЗША прыбывае зь візытам і міністар замежных справаў Нямеччыны Ёшка Фішэр дзеля перамоваў з высокімі ўрадовымі асобамі Злучаных Штатаў. Ён наведае месца, дзе стаялі будынкі Міжнароднага Гандлёвага Цэнтру, разбураныя тыдзень таму падчас тэрарыстычнай атакі. Фішэр і канцлер Нямеччыны Гэрхард Шродэр ужо заяўлялі, што яны падтрымаюць магчымую ваенную акцыю ЗША. Чакаецца, што прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі Тоні Блэйр у чацьвер наведае Злучаныя Штаты, дзе правядзе перамовы з прэзыдэнтам Бушам. Блэйр таксама плянуе наведаць Нью-Ёрк, дзе падчас тэрарыстычных нападаў на мінулым тыдні загінулі сотні брытанцаў.
XS
SM
MD
LG