ВАШЫНГТОН. Міністар абароны Злучаных Штатаў Дональд Рамсфэльд лічыць, што Злучаныя Штаты ня маюць іншага выбару, апрача як нанесьці ўдары па аб’ектах у тых краінах, якія хаваюць тэрарыстаў. Сёньня Рамсфэльд сказаў журналістам, што найбольш небясьпечны элемэнт тэрору гэта тое, што ён можа адбыцца “дзе заўгодна, калі заўгодна і якім заўгодна спосабам”. Але Злучаныя Штаты гатовыя атакаваць тэрарыстаў на месцах іхнага базаваньня:
“Мы павінны пачаць гэтую бітву, гэтую вайну з тэрарыстамі там, дзе яны знаходзяцца і найлепшая абарона – гэта эфэктыўная атака. У гэтым выпадку іх трэба зьнішчыць пад корань” - сказаў Дональд Рамсфэльд.