ІСЛЯМАБАД. Зьвергнуты прэзыдэнт Афганістану Бурнагудзін Рабані паведаміў сёньня, што Ахмад Шах Масуд -- афганскі апазыцыйны лідэр, камандуючы сіламі кааліцыі, якая супрацьстаіць талібам, памёр мінулай ноччу.
Рабані ахарактарызаваў Масуда як “нацыянальнага героя” і абвінаваціў у ягонай пагібелі афганскіх талібаў, Пакістан і Асаму бін Ладэна.
Тыдзень таму Масуд быў цяжка паранены ў выніку выбуху бомбы, якую падарвалі тэрарысты-самазабойцы.
Лідэры антыталібскага паўночнага альянсу на сваёй кансьпіратыўнай сустрэчы сёньня абмеркавалі сытуацыю, што склалася пасьля сьмерці іхнага камандзера і перад магчымай ваеннай акцыяй ЗША ў адказ на тэрарыстычныя напады на Нью-Ёрк і Вашынгтон.