ВАШЫНГТОН. Сёньня амэрыканскі народ аддаваў даніну памяці ахвярам беспрэцэдэнтнага тэрарыстычнага нападу на Нью-Ёрк і Вашынгтон. Прэзыдэнт Буш і чатыры ягоныя папярэднікі – Біл Клінтан, Джордж Буш-старэйшы, Джымі Картэр і Джэральд Форд -- разам бралі ўдзел у імшы ў Нацыянальнай Катэдры ў Вашынгтоне. Таксама прысутнічалі сябры Кангрэсу, Кабінэту міністраў і клеркі галоўных канфэсыяў – хрысьціянскай, мусульманскай і юдэйскай.
Сьвятар Білі Грэхэм сказаў, што Бог апякуецца ўсімі сваімі дзецьмі, незалежна ад іхных веравызнаньняў. Ён падкрэсьліў, што дух Амэрыка ня будзе пераможаны.
Япіскап Вашынгтону Джэйн Холмз Дыксан сказала, што любоў мацнейшая за нянавісьць.
Сярод высупанцаў-клеркаў быў і мусульманін .