ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш правёў сёньня першае паседжаньне кабінэту пасьля тэрарыстычнай атакі ў аўторак. Чакалася, што падчас паседжаньня Буш разгледзіць пытаньне аб дазволе выкарыстаць 50 тысячаў службоўцаў Нацыянальнай Гвардыі і рэзэрвістаў у ратаўнічых працах і забесьпячэньні бясьпекі. З гэткай прапановай выступіў міністар абароны Доналд Рамсфэлд. Сёньня Сэнат Злучаных Штатаў ухваліў выдзяленьне 40 мільярдаў даляраяў на антытэрарыстычныя дзеяньні, на ратаўнічыя і адбудоўныя працы.