ЛЁНДАН. Каля мільёну брытанскіх школьнікаў удзельнічала сёньня ў найвялікшым у сьвеце навуковым экспэрымэнце. У тысячах школаў вучням было запрапанавана выйсьці ў двор роўна а 11 гадзіне мясцовага часу і цэлую хвіліну проста скакаць. У выніку на ўсіх сэйсьмічных станцыях краіны быў зафіксаваны землятрус памяркоўнае сілы.