Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:46 ]  Прэм”ер-міністар Ізраілю Арыэль Шарон будзе мець сёньня перамовы ў Маскве з прэзыдэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным


МАСКВА. Прэм”ер-міністар Ізраілю Арыэль Шарон будзе мець сёньня перамовы ў Маскве з прэзыдэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным. Ізраільскі лідэр прыбыў зь візытам у Маскву ў панядзелак увечары з мэтай зрабіць новыя захады ў зьмяншэньні напружанасьці, што працягваецца паміж Ізраілем і палестынцамі. Чакаецца, што Шарон будзе пераконваць Пуціна зрабіць ціск на кіраўніка Палестынскае аўтаноміі дзеля спыненьня нападаў палестынцаў на ізраільцаў. Палестынцы са свайго боку вінавацяць Ізраіль ў тым, што працягваецца праліцьцё крыві ў рэгіёне ўжо 11 месяцаў. Ізраільскія афіцыйныя асобы паведамляюць, што Шарон мае таксама заклікаць Пуціна спыніць усе пастаўкі расейскай тэхналёгіі Ірану, што могуць спрыяць стварэньню Іранам ядравай зброі. Міністар абароны Ірану Алі Шамхані адклаў плянаваны візыт у Расею, паколькі ён супадаў па часе зь візытам у Маскву Шарона.
XS
SM
MD
LG