Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:47 ]  У выніку пажару ў Токіё загінулі прынамсі 44 чалавекі


Токіё. Сёньня тут у выніку выбуху, а затым і пажару ў раёне гораду, дзе знаходзяцца розныя пацяшальныя ўстановы, загінулі прынамсі 44 асобы. Паводле прадстаўніка Дэпартаманту пажарнай аховы Токіё, тры чалавекі – параненыя. Прэм’ер-міністар Японіі Дзюн”іціра Кайзумі прызначыў сьледзтва. Паведамляецца, што выбух адбыўся ў будынку начнога клюбу. Прадстаўнікі пажарнай службы не выключаюць, што магчымымі падставамі пажару мог быць пашкоджаны газавод, паколькі на месцы трагедыі знойдзеныя абломкі газавай трубы.
XS
SM
MD
LG