Рым. Сёньня распачаўся 58-ы вэнэцыянскі кінафэстываль. 41 фільм спаборнічае за галоўныя прызы ў дзьвюх катэгорыях. Разам падчас фэстывалю будзе паказана каля 150 фільмаў. Фэстываль працягнецца да 8 верасьня. Сярод іх – новыя працы такіх выбітных рэжысэраў, як Вудзі Ален, Стывэн Спілбэрг і Дэвід Мамэт.
Ва ўрачыстым адкрыцьці фэстывалю ўзялі ўдзел зоркі Галівуду – Дэні ДэВіто, Ніколь Кідман, Дэнзэл Вашынгтон і Джын Хэкман.
Вэнэцыянскі фэстываль – старэйшы з трох самых аўтарытэтных кінаімпрэзаў, уключна з Канскім і Бэрлінскім.