Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:01 ]  У Паласе Газа забіты палестынскі хлопец


ГАЗА. Палестынскія крыніцы паведамляюць, што ізраільскія вайскоўцы застрэлілі сёньня палестынскага хлопца падчас сутыкненьняў, якія адбыліся сёньня каля лягеру ўцекачоў Хан Юніс у Паласе Газа. 11-гадовы Махамад Зораб быў у натоўпе моладзі, які сабраўся пасьля пахаваньня забітага палестынскага паліцыянта. Ізраільскія вайскоўцы адкрылі агонь, калі моладзь пачала кідаць у іх камянямі. Прадстаўнікі ізраільскага камандаваньня паабяцалі праверыць гэтае паведамленьне. У Наблюсе ізраільскія вайскоўцы пусьцілі дзьве ракеты па аўтамабілі актывіста руху «Фатах» Джыгада аль-Місімі. Кіраўніцтва «Фатаху» назвала гэты напад няўдалай спробай забойства. Аль-Місімі ў выніку абстрэлу быў лёгка паранены. Раней сёньня адбыліся сутыкненьні, калі ізраільскія танкі ўвайшлі на тэрыторыю лягеру палестынскіх уцекачоў Дэйр Аль Балах у цэнтры Паласы Газа.
XS
SM
MD
LG