Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СЛУХАЧЫ ВІНШУЮЦЬ СВАБОДУ ЗЬ ЮБІЛЕЕМ


RFE/RL

Шаноўнаму спадару Аляксандру Лукашуку і ўсім свабодаўскім беларусам!

Дарагія сябры,

Вы маеце права ганарыцца тым, што спрычыніліся да гістарычнага вычыну.

Радыё Свабода – гэта фэномэн яднаньня дэмакратычнага пакліканьня вольнага сьвету; непахіснае веры ў свабодную Беларусь нашых выдатных суродзічаў – стваральнікаў радыё; сучасных тэхналёгіяў данясеньня інфармацыі, перад якімі бясьсільныя любыя таталітарныя муры й загарадкі; урэшце, усьведамленьня свае місіі высокага прафэсіяналізму, адэкватнасьці 21-га стагодзьдзю ў цяперашняе журналісцкае каманды.

Беларускамоўнае і, што ня менш важна, беларускадумнае радыё, якое аднолькава кампэтэнтна, зь месца падзеі, кажа і пра здарэньне ў беларускім рэгіёне і пра глябальную навіну – гэта больш, чым радыё. Гэта эфір – у антычным сэнсе слова – які зьберагае й творыць наноў прастору свабоды для кожнага беларуса паасобку й для ўсяе нашае краіны.

Жыве Свабода!

Ад імя фронтаўцаў Вінцук Вячорка
20 траўня 2004 г.
Наваполацак, Беларусь


***

Дарагое наша Радыё Свабода!

Я ўжо шмат разоў віншавала Вас зь юбілеем і казала, што Вы значыце для нас! Дзіўна, але я злавіла сябе на думцы, што мае віншаваньні могуць супадаць з пажаданьнямі ў Ваш адрас кіруючага рэжыму, але па розных прычыных: каб вы спынілі вяшчаць на Беларусь! А, калі больш сур’ёзна, то ў новай свабоднай Беларусі я буду прасіць новыя ўлады, каб у сувязі з закрыцьцём з-за непатрэбнасьці Беларускай службы Радыё Свабода, яе калектыў быў запрошаны ў Беларусь у поўным складзе, каб арганізаваць Радыё Беларусь!

Усяго найлепшага! Посьпехаў!

Аксана Новікава


***

Толькі што вярнуўся зь вечарыны наконт угодкаў Свабоды і кнігі “Быкаў на Свабодзе”. Вельмі ўзрушаны. Нібыта пабачыўся з Быкавым. Мабыць яго дух быў там. Дзякуй Вам вялікі за тое, што вы гэта зрабілі. Посьпехаў вам.

Аляксандар, Менск
20.05.2004, 19:30 via email


***

Віншуем з 50-ці годзьдзем!!! Посьпехаў, натхненьня і здароўя ўсім, хто працуе на карысьць Беларусі.

Мы разам з Вамі!

Ад імя ГА "Фонд імя Льва Сапегі" старшыня Праўленьня Аляксандар Жучкоў
20.05.2004


***

Віншуем Радыё Свабода зь юбілеем і жадаем шмат плёну і спору на прышласьць.
Беларускі культурна-асьветніцкі цэнтар у Познані.
Воранаў.

***

“Свабодзе” — 50!

Беларускай службе радыё “Свабода” спаўняецца 50 гадоў. Віншуем калегаў! Не пакіне нас надзея там, дзе няма цемнаты.

Рэдакцыя газэты “Наша Ніва”



Гл. таксама
• 50 ГАДОЎ БЕЛАРУСКАЙ СЛУЖБЫ РАДЫЁ СВАБОДА – ФОТАГАЛЕРЭЯ
• НАШ ЭФІР 50 ГАДОЎ ТАМУ: "ДА СУРОДЗІЧАЎ НА БАЦЬКАЎШЧЫНЕ!"
• КАНГРЭС ЗША ПРЫВІТАЎ БЕЛАРУСКУЮ РЭДАКЦЫЮ РАДЫЁ СВАБОДА
• РАДА БНР ВІНШУЕ БЕЛАРУСКУЮ СЛУЖБУ РАДЫЁ СВАБОДА ЗЬ ЮБІЛЕЕМ
• БЕЛАРУСЫ КАНАДЫ ВІНШУЮЦЬ БЕЛАРУСКУЮ СЛУЖБУ РАДЫЁ СВАБОДА ЗЬ ЮБІЛЕЕМ
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG