Суд быў праведзены ў будынку Ленінскага РАУС.
Сёньня ж міліцыя затрымала сына Леванеўскага—Уладзімера—за арганізацыю несанкцыянаванага сходу прадпрымальнікаў. Яго таксама судзілі, яму далі 13 сутак арышту. Уладзімеру Леванеўскаму 18 гадоў.
Сёньня ж у Горадні трое сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі прадпрымальнікаў прысудзілі 18-гадоваму Аляксандру Траяну. Ён вучыўся ў школе разам з Уладзімерам Леванеўскім, якому далі 13 сутак арышту. Міліцыянты затрымалі хлопцаў, калі яны ішлі разам па вуліцы.