Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ГОРАДНІ АДБЫЎСЯ СТЫХІЙНЫ СХОД ПРАДПРЫМАЛЬНІКАЎ


Сяргей Астраўцоў, Горадня

Кантралёры чапляюцца да любой дробязі, — гаварылі мне прадпрымальнікі, — працаваць немагчыма. Асаблівасьць “Кароны” ў тым, што ёю валодаюць замежныя гаспадары.

(Маладая прадпрымальніца: ) “Скідэльскі і “Паўднёвы” — усе рынкі пачынаюць страйк. Хацелася бы іх падтрымаць. Але паколькі ў нас арэнда вельмі вялікая, мы спрабавалі дамовіцца, каб гэтую арэнду напалову зьменшылі. Каб можна было падтрымаць людзей. Але нам не пайшлі на саступкі. Нам сказалі, што калі нам нешта не падабаецца, мы можам выбірацца адсюль”.

Напярэдадні на іншых рынках зьявілася ўлётка з заклікам страйкаваць. У ёй сьцьвярджалася, што “Карона” — гэта нібыта “логвішча штрэйкбрэхераў”. Аднак тыя, хто тут працуе, не зьбіраюцца ігнараваць акцыю. Меркаваньне яшчэ адной удзельніцы сёньняшняга стыхійнага сходу:

(Прадпрымальніца: ) “Заўтра мы павінны вырашыць: у колькі мы будзем зьбірацца першага траўня і дзе. Пойдзем з патрабаваньнямі ў аблвыканкам. І зь першага траўня будзе страйк. Пакуль на месяц, а там — як вырашаць самі нашы прадпрымальнікі”.

Гэтая прадпрымальніца яшчэ сказала, што сёньня галоўныя праблемы для іх — патрэба набыць ліцэнзію, а таксама праверкі з штрафамі, якія не сканчаюцца. Кабета плаціць кожны месяц за арэнду і падаткі адзін мільён семдзесят тысяч рублёў, на жыцьцё грошай амаль не застаецца.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG