Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЛIКВIДУЕЦЦА САМАЯ СТАРАЯ НА БЕРАСЬЦЕЙШЧЫНЕ СУПОЛКА СВАБОДНАГА ПРАФСАЮЗУ


Алег Супрунюк, Берасьце

Iнiцыятыва лiквiдаваць суполку Свабоднага прафсаюзу ў Берасьцейскiм дзяржаўным унiвэрсытэце належыць мясцовай падатковай iнспэкцыi. Гэтая ўстанова некалькi месяцаў правярала прафсаюзную арганiзацыю. Нiякiх фiнансавых парушэньняў падаткоўцы не знайшлi i фармальнай падставай для лiквiдацыi была прызнаная адсутнасьць сталага юрыдычнага адрасу.

Яшчэ два гады таму кiраўнiцтва ўнiвэрсытэту пазбавiла суполку Свабоднага прафсаюзу магчымасьцi весьцi сваю дзейнасьць на тэрыторыi навучальнай установы. Увесь гэты час прафсаюзная арганiзацыя была зарэгiстраваная ў будынку, якi належыць незалежнай газэце "Брестский курьер". Аднак зараз i ў падатковай iнспэкцыi, i ў раённай адмiнiстрацыi лiчаць такую рэгiстрацыю несапраўднай i абавязваюць прайсьцi яе зноў. Кiраўнiк прафсаюзнай суполкi Валянцiн Лазарэнкаў зьдзiўлены такiм патрабаваньнем.

(Лазарэнкаў: ) "Чаму мы павiнны на сёньняшнi дзень зноў рэгiстравацца? Няма для гэтага нiякiх падставаў. Нашыя юрысты сьцьвярджаюць, што гэта –непаразуменьне. Мы зараз удакладняем гэтыя рэчы, адпраўляем дакумэнты на адрас унiвэрсытэту, каб яны прадставiлi нам юрыдычны адрас. Але я ўпэўнены, што зноў жа рэктарам будзе адмоўлена на той жа самай падставе – што мы ня маем памяшканьня".

Спадар Лазарэнкаў лiчыць, што галоўная мэта ўладаў – зьнiшчыць самую старую арганiзацыю Свабоднага прафсаюзу на Берасьцейшчыне.

У гэтым годзе ўнiвэрсытэцкая прафсаюзная суполка адзначыць дзесяцiгодзьдзе свайго iснаваньня. Нягледзячы на цiск з боку адмiнiстрацыi навучальнай установы сябрамi гэтага прафсаюзу застаюцца 50 выкладчыкаў унiвэрсытэту.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG