Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЛІТВА АТРЫМЛІВАЛА АВАРЫЙНЫЯ ПАСТАЎКІ ГАЗУ ПРАЗ ЛАТВІЮ


Тацяна Поклад, Вільня

Учора ўвечары ў Літву спыніліся пастаўкі прыроднага газу з Расеі, якія ішлі транзытам праз Беларусь. “Газпром” спыніў у гэтым кірунку пастаўкі газу, якія прызначаліся для Польшчы, Літвы, Нямеччыны. Для Літвы гэта была асноўная крыніца прыроднага газу, сваіх сховішчаў газу Літва ня мае. Учора ўначы Літва здолела тэрмінова дамовіцца адносна аварыйных паставак газу з Латвіі, газавікам дзьвюх краінаў давялося працаваць усю ноч.

Узімку звычайна за пару транзытам празь Беларусь у Літву і Калінінградзкую вобласьць падаецца да 14 млн. кубамэтраў газу. Атрыманы з Латвіі газ забясьпечвае гэтыя патрэбы на 30-40%. Міністар гаспадаркі Літвы П. Чэсна запэўніў, што жыхарам газ будзе пастаўляцца, частка газу будзе накіраваная ў Калінінград. Літоўскія прадпрыемствы, дзейнасьць якіх залежыць ад газу, перайшлі на мінімальны рэжым працы альбо спынілі працу. Асабліва пацярпелі прадпрыемствы, якія маюць неперарыўны вытворчы працэс.

Прадпрыемства “Літоўскі газ” паведаміла, што газ, атрыманы з Латвіі, будзе пастаўляцца найперш тым прадпрыемствам, якія ня маюць рэзэрваў газу, а таксама ў лекавыя і адукацыйныя ўстановы.

Паводле генэральнага дырэктара “Літоўскага газу” Віктараса Валенткявічуса, Беларусь імкнецца вырашыць свае праблемы тым, што пашырае кола ўцягнутых у беларуска-расейскі канфлікт.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG