Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦЫТАТЫ МІНУЛАГА – 21 СТУДЗЕНЯ


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі

“Беларуская крыніца”, 1934 год:

“Гэтак называем, бо гэткай сапраўды ёсьць бальшавіцкая беларуская палітыка. Сутнасьць гэтай палітыкі ў тым, што яна рознымі спосабамі выкарыстоўвае цяжкае палажэньне прадусім беларускай інтэлігенцыі, здабывае яе давер, заманвае да сябе і пасьля беспашчадна нішчыць. Гэткая — сапраўды Юдава — палітыка Саветаў або зьнішчыла цалком, або адарвала ад народу, заганяючы ў ссылку ці ў вастрогі, сапраўды ўжо вялікі лік беларускай інтэлігенцыі, як тае, што астаўшыся была пад Саветамі, так і тае, што туды выехала з пад Польшчы”.

“Чырвоная змена”, 1934 год:

“У 65 раёнах Беларусі адкрываюцца раённыя ўнівэрмагі па гандлю гатовай вопраткай, абуткам, мэбляй, рымарнымі і гаспадарчымі таварамі, пасудай і г.д. Магазіны павінны адпавядаць запатрабаваньням культурнага совецкага гандлю. Так, напрыклад, у іх арганізаваны прымерачныя аддзяленьні, вылучаюцца спэцыяльныя краўцы для дробных пераробак, для прасаваньня і г.д. Для ўнівэрмагаў падбіраецца спэцыяльны апарат. 20 такіх магазінаў ужо адкрыты ў Шклове, Чырвонапольлі, Хойніках, Дуброўне, Мсьціслаўлі і інш. Да 16 лютага — дня адкрыцьця ўсебеларускага зьезду спажывецкай каапэрацыі арганізацыя ўсіх 65 магазінаў будзе закончана”.

“Сталинская молодёжь”, 1954 год. Да 30-годзьдзя з дня сьмерці Леніна:

“Працоўныя Пінску сьвята шануюць памяць арганізатара і правадыра Камуністычнай партыі і Савецкай дзяржавы — Уладзімера Ільліча Леніна. Сотні агітатараў расказваюць працоўным пра жыцьцё, рэвалюцыйную і дзяржаўную дзейнасьць правадыра. У гарадзкой бібліятэцы адкрылася літаратурная выстава, прысьвечаная памяці У.І.Леніна. На ёй прадстаўлены працы У.І.Леніна, творы І.В.Сталіна пра Леніна. Выставы і кніжныя вітрыны, прысьвечаныя памяці вялікага генія чалавецтва, абсталяваныя ў школах, сярэдніх і вышэйшых навучальных установах, у рабочых клюбах і чырвоных кутках. На экранах кінатэатраў Пінску дэманструюцца мастацкія і дакумэнтальныя кінафільмы пра Леніна”.

“Звязда”, 1994 год:

“Памяняем 50 халадзільнікаў “Менск-126” на 50 тон газэтнай паперы”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG