Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КІРАЎНІЦУ БЕРАСЬЦЕЙСКАЙ ГАРАДЗКОЙ АРГАНІЗАЦЫІ БНФ ПАКАРАЛІ ШТРАФАМ


Алег Супрунюк, Берасьце

Адміністрацыйная камісія Маскоўскага раёну Берасьця цалкам пагадзілася з высновамі міліцыянтаў, якія затрымалі Ніну Давыдоўскую падчас акцыі 10 сьнежня каля прахадной заводу “Цьветатрон”. У той дзень спадарыню Давыдоўскую адвезьлі ў пастарунак і склалі пратакол за распаўсюд друкаванай прадукцыі, якая ня мае выходных зьвестак. Кіраўніцу гарадзкой арганізацыі БНФ абвінавацілі ў тым, што зьмеcт улётак быў скіраваны супраць дзяржаўнага і грамадзкага парадку. Гэта дало падставы адміністрацыйнай камісіі пакараць Ніну Давыдоўскую штрафам на 49 тысяч рублёў. Сама спадарыня Давыдоўская ня згодная з высновамі міліцыянтаў і чыноўнікаў раённай адміністрацыі:

(Давыдоўская: ) “Я не рабіла ніякай шкоды дзяржаўнаму і грамадзкаму ладу. Тое, што адбывалася, не нанесла ніякай шкоды дзяржаўным і грамадзкім інтарэсам. Гэта была спроба нагадаць рабочым заводу “Цьветатрон”, што ў іх ёсьць правы, якія трэба абараняць”.

Каб сплаціць гэты штраф і разьлічыцца за камунальныя паслугі Ніна Давыдоўская будзе вымушаная пазбавіцца большай часткі сваёй пэнсіі. Кіраўніца берссьцейскай арганізацыі БНФ зьбіраецца праз суд аспрэчваць рашэньне адміністрацыйнай камісіі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG