Адказваць на пытаньне пра пабытовую лаянку найперш пагаджаюцца мужчыны:
(Карэспандэнт: ) “Вы можаце ў сваім жыцьці абысьціся бяз лаянкі?"
(Хлопец: ) “Можна. Але ў словы ўваходзіць шмат сэнсу, адно слова замяняе шмат чаго. Сярод сваіх ужываю рэгулярна".
(Студэнт: ) “Можна ўстрымацца, але вельмі цяжка, калі ўсплеск эмоцыяў. Калі на вуліцы хтосьці штосьці табе зробіць".
(Студэнт: ) “Стараюся гэтага не рабіць. асабліва ў кумпаніі дзяўчат".
(Дзяўчына: ) “Так, калі вельмі злая. Калі табе штосьці робяць, што вельмі моцна раздражняе".
(Карэспандэнт: ) “Можаце працытаваць?"
(Дзяўчына: ) “Ой, не! Гэта вельмі моцна".
(Спадар: ) “Часам, калі мяне хтосьці моцна лае, калі канфліктная сытуацыя".
(Карэспандэнт: ) “Няўжо не бывае такіх сытуацый, калі немагчыма ўстрымацца?"
(Спадар: ) “У кожнага бывае, усе мы людзі. Рэдка, але бывае".
(Спадар: ) “Стараюся стрымлівацца".
Знайсьці людзей, якія ні пры якіх умовах не ўжываюць нарматыўную лексыку даволі цяжка:
(Дзяўчына: ) “Абсалютна не ўжываю такія словы. Мне гэта вельмі не падабаецца. Але чую пастаянна".
(Сьвятар: ) “Ніколі! Я стараўся зь дзяцінства трымацца асноваў этыкету. Вядома, калі служыў у савецкім войску, усяго хапала, але і там рэдка сутыкаўся, бо патрапіў у штаб. Ну, а пасьля – духоўная сэмінарыя..."
(Спадар: ) “Не, гэта некультурна".
(Спадарыня: ) “Рэжа слых, калі побач малады чалавек пачынае ненармаванай лексыкай размаўляць. У дзяўчын гэта сустракаецца радзей, але гэта проста кашмар".
Вось адна з вэрсіяў пра распаўсюджанасьць лаянкі ў грамадзтве:
(Спадар: ) “Грамадзтва такое, ня будуць лаяцца, не зразумеюць".
А вось меркаваньні рабочых будоўлі:
(Першы рабочы: ) “А хто гэта ўвогуле прыдумаў, што гэта матныя словы? Можа, так яго й можна гаварыць.
(Другі рабочы: ) “Уся будоўля будуецца на маце".
(Карэспандэнт: ) “А што адбудзецца, калі раптам будоўля адзін дзень будзе бяз мату?"
(Першы рабочы: ) “Тады пачнуць адзін адному морды біць".
(Другі рабочы: ) “Так хоць пару словаў для зьвязкі, тады маўчаць".
І нарэшце, адказы кіроўцаў таксі, якія галоўным фактарам ужываньня лаянкі называюць стрэс:
(Першы таксіст: ) “Ну, вядома, часта карыстаемся. Толькі ў стрэсавых сытуацыях. Вядома, бяз гэтага магчыма, але не задумваешся, калі гэта адбываецца. Не спэцыяльна лаешся".
(Другі таксіст: ) “Усе мы так працуем. Нэрвовая напруга, і заўжды атрымліваецца, што машынальна матам загнеш".