Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ТАЦЯНА ПРОЦЬКА: БЕЛАРУСКАЯ АПАЗЫЦЫЯ МОЖА ВЫКАРЫСТАЦЬ ГРУЗІНСКІ СЦЭНАР


Ул. інф.

"Мы бачым, як праблемы з выкананьнем умоваў АБСЭ адносна выбарчага працэсу ў Грузіі выклікалі незаплянаванае развіцьцё падзеяў", — адзначыла старшыня БХК. Паводле яе ў Беларусі таксама "ёсьць праблемы з выбарамі: ані прэзыдэнцкія, ані парлямэнцкія выбары не прызнаныя міжнароднай супольнасьцю дэмакратычнымі".

На жаль, адзначыла Тацяна Процька, сёньня "мы ня можам сказаць,
што беларускае кіраўніцтва імкнецца правесьці парлямэнцкія выбары 2004 года ў адпаведнасьці зь міжнароднымі стандартамі".

"Хоць беларускае тэлебачаньне, камэнтуючы грузінскія падзеі,
гаворыць, што беларусы — людзі памяркоўныя, і такога ў нас не
адбудзецца, аднак калі ўлады будуць працягваць недэмакратычна
падыходзіць да выбарчага працэсу, у апазыцыйных сілаў ня будзе
іншага выйсьця, як выкарыстоўваць грузінскі ці югаслаўскі
сцэнар," — адзначыла Тацяна Процька.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG