Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЯК СТАВЯЦЦА МЕНЧУКІ ДА ПАДЗЕЯЎ, ЯКІЯ АДБЫВАЮЦЦА ЦЯПЕР У ГРУЗІІ?


Ганна Соусь, Менск

(Карэспандэнтка: ) “Як вы ставіцеся да падзеяў, які адбываюцца цяпер у Грузіі?”

(Спадар: ) “Але я ня ведаю, якія падзеі там адбываюцца, таму не магу нічога сказаць. Я не гляджу тэлебачаньня”.

(Спадарыня: ) “Станоўча вельмі стаўлюся, таму што, калі чалавек сам вырашыў пайсьці, і народ яму не давярае, я лічу, што гэта вельмі станоўча, таму што крыві і так хапае ў сьвеце”.

(Спадарыня: ) “Гэта ж іх справа”.

(Спадарыня: ) “Народ вольны выбіраць сябе кіраўніка сам, і калі яму не даюць гэтага рабіць, натуральна, ён павінен адстойваць свае правы”.

(Спадарыня: ) “Мне вельмі шкада гэтую краіну. Яшчэ ў дзяцінстве мы вельмі часта туды езьдзілі на адпачынак у Абхазію. Гэта такая цудоўная краіна, гэта казка. І такі жаль, калі глядзіш на тое, што ў іх ствараецца цяпер. Вельмі за іх перажываю”.

(Спадарыня: ) “Так і павінна быць, таму што ўсё ж нічога добрага для Грузіі ён не зрабіў, таму й атрымаўся пераварот”.

(Спадар: ) “Складана сказаць, што там будзе. Апазыцыя, як яна будзе сябе паводзіць… Гэта складанае пытаньне”.

(Спадар: ) “Патрэбная дэмакратыя, бо ў Грузіі вельмі дрэнна жывуць. Я ж ня ведаю, хто там вінаваты. Шэварднадзэ патрэбна было сыходзіць, бо ён ужо стары”.

(Спадарыня: ) “Мы ня ведаем сытуацыі. Уласна, нічога не зьмянілася — апроч фігуры на пасадзе прэзыдэнта. А Шэварднадзэ — апошні з магіканаў, яму далі ўсе гарантыі, я думаю, што ў гэтым сэнсе хаця б няма небясьпекі грамадзянскай вайны”.

(Спадар: ) “Прыемна глядзець, што людзі маюць сваю думку і дамагаюцца яе рэалізацыі. Людзі хочуць пераменаў, і, напэўна, яны ў іх будуць”.

(Спадарыня: ) “Грузінская апазыцыя вельмі падобная на нашую. Шэварднадзэ зрабіў усё, каб краіна не ўвайшла ў грамадзянскую вайну”.

(Спадар: ) “Да гэтага ішло, Шэварднадзэ быў аджылы лідэр. Усё, трэба мяняць”.

(Спадар: ) “Той пераварот у Грузіі — гэта вельмі добра, таму што, калі краіну ўзначальвае прэзыдэнт у пэнсійным узросьце, гэта дрэнна. Трэба, каб моладзь ішла да ўлады”.

(Спадарыня: ) “Маё пакаленьне ведае такога палітыка савецкага часу. Раней ён інакш успрымаўся. Сёньня другі час, ва ўладзе павінны быць больш маладыя із больш дэмакратычнымі поглядамі”.

(Спадарыня: ) “Калі столькі народу паднялася супраць яго, значыць, нешта ня тое адбывалася…”

(Спадар: ) “Я лічу, што ў Беларусі такое нерэальна, бо ў нацыі іншы мэнталітэт. Дый рэальных лідэраў палітычных, якія маглі б ініцыяваць такія працэсы, няма, і па часе наўрад ці зьявяцца”.

Гэтак паставіліся менчукі да грузінскіх падзеяў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG