Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ІНТЭРНАТЫ ДЫ ШПІТАЛІ, НЕ АБСТАЛЯВАНЫЯ ПАЖАРНАЙ СЫГНАЛІЗАЦЫЯЙ, БУДУЦЬ ЗАЧЫНЯЦЬ


Браніслава Станкевіч, Віцебск

Камплексная праверка школ, інтэрнатаў ды іншых грамадзкіх установаў такога кшталту паказала, што супрацьпажарная сыгналізацыя працуе хіба ў кожным дзесятым будынку. А ў віцебскім інтэрнаце, дзе жывуць ды вучацца каля 150 дзетак з парушэньнямі слыху, такой сыстэмы няма наагул.

Супрацоўнікі МНС чакаюць, што да 1 лістапада іхная пастанова пра абавязковую наяўнасьць сыгналізацыі ў школах, шпіталях ды дамах-інтэрнатах будзе выкананая, інакш гэтыя ўстановы будуць зачыненыя. Аднак выкананьню пастановы службаў МНС сёньня існуе рэальная перашкода: у бюджэце вобласьці сродкаў на сыгналізацыю не прадугледжана.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG