Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АНОНС СВАБОДЫ


Ул. інф.

“Паштовая скрынка 111”. Нядзеля, 21 верасьня

Як будуць складвацца адносіны паміж Менскам і Масквой пасьля таго, як стала зразумела, што таннага расейскага газу для Беларусі болей ня будзе? Якім чынам гэта адаб’ецца на штодзённым жыцьці сярэдняй беларускай сям’і, што і раней зь цяжкасьцю зводзіла канцы з канцамі? І ўрэшце — як паўплываюць гэтыя абставіны на палітычную будучыню Аляксандра Лукашэнкі, які і надалей імкнецца застацца пры ўладзе ў Беларусі? Гэта — асноўныя тэмы нашай пошты апошняга тыдня.

Слухайце заўтра праграму “Паштовая скрынка 111”. Лісты слухачоў Свабоды чытае і камэнтуе вядучы праграмы Валянцін Жданко.

“Вольная студыя”. Нядзеля, 21 верасьня

20 верасьня — юбілей у Ніны Мацяш. Паэткі, якая ў сваёй творчасьці шчасьліва абмінула рамантыку і псэўдагероіку савецкіх будняў, затое стварыла далікатны летапіс чалавечых інтымных пачуцьцяў. Перакладчыцы, якая падаравала беларускаму чытачу лірыку нобэлеўскай ляўрэаткі Віславы Шымборскай, творы паэтаў францускай Плеяды, “Маленькага прынца” Сэнт-Экзюпэры… Урэшце — гэта юбілей чалавека, які не зламаўся пад ударамі лёсу й высока нясе паходню беларускага духу. У нядзелю ў “Вольнай студыі” гутарка зь Нінай Мацяш, запісаная Міхасём Скоблам у Белаазёрску на Берасьцейшчыне.

“Па-за тактам”: “Уліс” у новым “Люстэрку”. Субота, 20 верасьня

Група “Уліс” — адзін з вэтэранаў беларускай рок-сцэны. Аднак апошні альбом трыё шмат у чым зьявіўся для прыхільнікаў калектыву пэўным сюрпрызам. І адначасова пацьвердзіў, што музыкі крочаць уласным шляхам, не зважаючы ні на што. Прынамсі, спыняцца ў сваім падарожжы ў музыцы “Уліс” не зьбіраецца. Пра новы альбом, жыцьцёвыя і творчыя прынцыпы распавядае лідэр групы Слава Корань у гутарцы са Зьмітром Падбярэскім. Перадачу “Уліс” у новым “Люстэрку” з цыклю “Па-за тактам” слухайце ў суботу, 20 верасьня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG