Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БАРАНАВІЦКІЯ ПРАДПРЫЕМСТВЫ ПАВІННЫ НАРЫХТАВАЦЬ ДЛЯ ПАДШЭФНЫХ КАЛГАСАЎ УТРАЯ БОЛЬШ СЕНА, ЧЫМ ЛЕТАСЬ


Алесь Горбач, Баранавічы

Нарыхтоўка сена для калгасаў прадпрыемствамі і ўстановамі гораду — рэч ня новая. Падобныя заданьні калектывам даводзяцца ўжо некалькі гадоў. Аднак сёлетняя норма, устаноўленая для баранавіцкіх прадпрыемстваў Берасьцейскім аблвыканкамам, перавышае леташнюю амаль утрая. Баранавічы павінны накасіць для гаспадарак Баранавіцкага, Ляхавіцкага, Івацэвіцкага і Ганцавіцкага раёнаў больш за 18 тысяч тонаў сена, што ў грашовым эквіваленце складае 936 мільёнаў рублёў.

Менавіта грашыма “дапамагаюць” сельскай гаспадарцы працаўнікі бюджэтнай сфэры. У прыватнасьці, з настаўнікаў на сена бяруць па 2 тысячы рублёў. Такі прымус выклікае ў людзей абурэньне, як да прыкладу, у гэтай настаўніцы:

(Настаўніца: ) “Я кожнае лета з бацькамі нарыхтоўваю сена для свае кароўкі, а тут яшчэ і грошы аддавай ім. А чаго я павінна адрываць ад свайго дзіцяці гэтую капейку на сена, а пасьля бегчы купляць малако?”

Аднак асноўны цяжар нарыхтоўкі кармоў кладзецца на прамысловыя прадпрыемствы. Атрымліваецца, што на кожнага працаўніка прамысловага сэктару выпадае нарыхтаваць ледзь ня тону сена. Дырэктары прадпрыемстваў на нядаўнім паседжаньні Баранавіцкага гарвыканкаму выказвалі наконт гэтага вялікае незадавальненьне. Бо некаторыя калгасы нават адмаўляюцца ад тэхнічнай ды іншай дапамогі, патрабуючы замест сена толькі грошы, а гэта 50 тысяч беларускіх рублёў за тону.

Між тым, у Баранавічах адна з самых высокіх запазычанасьцяў па заробках у Берасьцейскай вобласьці. Тры прадпрыемствы гораду не разьлічыліся са сваімі працаўнікамі яшчэ за чэрвень.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG