Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ВАСІЛЬ БЫКАЎ: ПЕРАМОГУ АДАБРАЎ СТАЛІН.


Радыё Свабода

Кожныя пераможцы разьлічвалі нешта здабыць у выніку перамогі, асабліва пасьля такой крывавай вайны. І гэта было правільна, заканамерна. Але. Што ў выніку яны атрымалі – што атрымалі народы Савецкага Саюзу? Зноў жа тую камуністычную кабалу, тую зьняволенасьць і галечу, у той час як народы Эўропы, і пераможцы, і пераможаныя, скарысталіся сапраўды гэтай перамогай. У тым ліку і нашай перамогай.

Зь ініцыятывы ЗША быў вылучаны, як вядома, плян Маршала, які ўзьняў Эўропу з руінах, удыхнуў жыцьцё, якому, па-сутнасьці, Эўропа абавязаная і дасюль. Але ж Сталін адмовіўся ад гэтага пляна. Ён як вайну, так і перамогу, так і пасьляваеннае аднаўленьне, узваліў на плечы – каго? Свайго народа. Тым самым зноў увергнуўшы яго ў неімаверную, шматгадовую галечу.

Больш за тое, у выніку гэтай нашай перамогі былі зьняволеныя ўсходнеэўрапейскія краіны. І наша перамога такім чынам яшчэ на паўстагодзьдзя затрымала іх натуральнае гістарычнае разьвіцьцё. З гэтага яны яшчэ дагэтага ня могуць выбраць. Але яны робяць спробы, пры падтрымцы Эўропы, найперш ЗША. А Беларусь стаіць у баку, бо зноў жа марыць пра ракеты, апрача чаго яна ня бачыць выйсьця з той крызы, у якую трапіла.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG