Лінкі ўнівэрсальнага доступу

РАСЕЙСКІ КОНСУЛ У НІГЕРЫІ ЛІЧЫЦЬ, ШТО ГОМЕЛЬСКІ САМАЛЁТ ХАЦЕЛІ ВЫКАРЫСТАЦЬ НЕЛЕГАЛЬНЫЯ ІМІГРАНТЫ


Ігар Карней, Менск

Учора ўвечары, пасьля пасьпяховых перамоваў беларускіх чыноўнікаў з гаспадаром гатэлю, экіпаж пакінуў, па сутнасьці, месца свайго хатняга арышту. Але ў іншы гатэль сяліцца яны не рызыкнулі. Да таго ж, трэба было вырашыць пытаньне з багажом гэтак званых нігерыйскіх турыстаў, які цягам месяца заставаўся ў самалёце. Час, калі пілёты нарэшце ступяць на родную зямлю, пакуль дакладна невядомы.

У вызваленьне беларускага экіпажу ці не найбольшы ўнёсак зрабіў кіраўнік расейскага кансуляту ў Лагосе Аляксандар Кулікоў. Цягам месяцу штодзённыя перамовы з фрахтавальнікам-банкрутам, кіраўніцтвам лётнішча і міграцыйнай службы, гаспадаром гатэлю ўрэшце рэшт далі плён – беларусы вяртаюцца дадому. Але застаецца пытаньне: каго зьбіраўся перавозіць гомельскі самалёт? Расейскі консул Кулікоў схіляецца да меркаваньня, што пад прыкрыцьцем турыстычных мэтаў рабілася спроба нелегальнай іміграцыі на Захад празь Беларусь.

(Кулікоў: ) "Тут сотнямі стаяць нігерыйцы, абляпляюць амбасады як мухі — хто ў Англію, хто ў ЗША спрабуе атрымаць візы. Але да іх, як і да грамадзянаў іншых міграцыйна небясьпечных краінаў, патрабаваньні ў амбасадах болей жорсткія. І тым ня меней, прасачыць, дзеля чаго яны едуць, не заўсёды выпадае. Прыкладам, італьянскія дыпляматы скардзяцца, што едуць у Італію турыстамі, а потым зьнікаюць. Прасачыць гэта вельмі складана, асабліва, калі ў чалавека аплачаны турызм, пералёт, пададзеныя ўсе даведкі. Адсочваць такіх ілжэтурыстаў, павінен, натуральна, нігерыйскі бок. Але самі зразумейце: як нігерыйскія службы могуць ацаніць сваіх жа нігерыйцаў? Канечне, дзіўна, што столькі нігерыйцаў выпраўлялася ў Беларусь на падставе не зусім зразумелага дакумэнту — факсавай копіі на ангельскай мове. Ніякіх запрашэньняў, візаў я ня бачыў. Таму, сапраўды, у справе эміграцыі застаецца маса пытаньняў".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG