Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЛУКАШЭНКУ НАГАДВАЮЦЬ ПРА ЛЁС МІЛОШАВІЧА І ЧАЎШЭСКУ


Гутарыў Юры Дракахруст

(Сьміт: ) “Добрая вестка пра праходжаньне гэтага законапраекту ў камітэце. Мы зрабілі вялікі крок і спадзяемся, хто гэта дасьць дапамогу і падтрымку тым, хто адстойвае дэмакратыю і правы чалавека ў Беларусі. Я спадзяюся, што гэта дапаможа разьвіцьцю грамадзянскай супольнасьці і прывядзе да перамогі дэмакратыі ў Беларусі. Гэта – адзін з крокаў, каб дапамагчы гэтаму.

Лукашэнка мусіць зразумець , што час дыктатураў скончыўся. Пра гэта сьведчыць лёс Мілошавіча ў Сэрбіі і Чаўшэску ў Румыніі. Пакуль Лукашэнка па-ранейшаму працягвае утрымліваць уладу і падаўляць сваіх грамадзянаў, але я спадзяюся, што ён пачне рухацца ў накірунку рэформаў. Гэта адбылося ў Паўднёваафрыканскай рэспубліцы, дзе тыя, хто кіраваў рэжымам апартэіду, убачылі, што перамены неабходныя.

Я заклікаю Лукашэнку – спыніце рэпрэсіі, па-сапраўднаму дасьледуйце справы зьніклых апазыцыйных палітыкаў, дазвольце адбыцца свабодным і спрравядлівым выбарам. Альбо ваш лёс будзе такі самы, як у Мілошавіча”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG