Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПРАПАНОВЫ ТБМ НАКОНТ ЗЬМЕНАЎ У ЗАКОН АБ МОВАХ РАЗГЛЕДЗЯЦЬ НА ВЯСНОВАЙ СЭСІІ ПАЛАТЫ ПРАДСТАЎНІКОЎ


Валянціна Аксак, Менск

На пытаньне, наколькі ў іхных прапановах будзе ўлічаны дасланы 12 сакавіка дэпутатам тэкст прапановаў ТБМ, спадар Катляроў сказаў, што прыкладна напалову. Акрамя таго, ён наважаны ўключыць у тэкст зьменаў закону і некаторыя свае прапазыцыі. Якія канкрэтна, ён не ўдакладніў.

Што ж тычна тэбээмаўскіх прапановаў, то старшыня камісіі лічыць непрымальным патрабаваньне заканадаўча гарантаваць навучаньне на роднай мове ў малакамплектных клясах. На ягоную думку, гэта эканамічна неабгрунтавана. А вось увядзеньне нормы пра абавязковае валоданьне чыноўнікамі дзяржаўнае беларускае мовы спадар Катляроў падтрымлівае.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG