Падазраванаму 27 гадоў. Ён ураджэнец Савудаўскай Арабіі, але грамадзянін Ганы. Улады кажуць, што гэты чалавек можа быць другім Мухамэдам Ата. Гэтая інфармацыя прыйшла пасьля інтэнсіўных інтэрвію ФБР зь дзясяткамі ірацкіх грамадзян, якія нядаўна былі арыштаваныя ў ЗША з прычыны парушэньняў візавага рэжыму. Але ня выключана, што гэтая інфармацыя была здабытая ў выніку допытаў Каліда Шэйха Мухамада, высокапастаўленага кіраўніка Аль-Кайды, захопленага на мінулым тыдні ў Пакістане.
Адначасова з гэтым паведамленьнем Том Рыдж, сакратар Дэпартамэнта ўнутранай бясьпекі, паведаміў журналістам, што зараз дасьледуецца вельмі канкрэтная тэрарыстычная пагроза ядзернаму заводу, што знаходзіцца ў штаце Арызона. Вакол усяго гарадка Пало Вэрдэ, дзе месьціцца завод, цэлыя содні чаргуюць вайскоўцы. Сёньня вайскоўцы ахоўвалі таксама Wall Street ды шмат якія высотныя будынкі, масты, мэтро ды іншыя людныя месцы па ўсёй Амэрыцы.