Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АПЭРАТАР МАБІЛЬНАЙ СУВЯЗІ “БЕЛСЕЛ” СУДЗІЦЦА З “ВЭЛКОМ”


Юры Сьвірко, Менск

У Менску адбылася прэсавая канфэрэнцыя кіраўніцтва кампаніі мабільнай сувязі “БелСел”, якая ад мінулага тыдня прапануе карыстальнікам мабільныя тэлефоны новага стандарту (cdma 2000). З гэтых тэлефонаў нельга дазваніцца да абанэнтаў найбуйнейшага апэратара мабільнай сувязі Беларусі — фірмы “Вэлком”. “Вэлком” папросту заблякаваў сувязь зь “БелСел”, як ён рабіў гэта летась зь іншым канкурэнтам — кампаніяй МТС.

Генэральны дырэктар “БелСел” Арцём Оранж заявіў, што “Вэлком” ня мае ніякіх юрыдычных падставаў спыняць тэлефанаваньні з новай сеткі. Гэта тым больш дзіўна, што з тэлефонаў “БелСел” старога стандарту абанэнтам “Вэлком” дазваніцца па-ранейшаму можна. Спадар Оранж тлумачыць гэта “памылкай кіраўніцтва” кампаніі “Вэлком”.

Паводле дырэктара “БелСел”, ягоная фірма падала на “Вэлком” у гаспадарчы суд яшчэ ў студзені, а прыканцы лютага адбудзецца першае паседжаньне. “БелСел” лічыць тарыфы “Вэлком” на злучэньне паміж дзьвюма сеткамі завышанымі ды спрабуе дабіцца іх зьмяншэньня праз суд.

У інтэрвію нашаму карэспандэнту Арцём Оранж паведаміў, што падобную спрэчку “БелСел” мае таксама зь іншым мабільным апэратарам — “МТС”, аднак тут праблемаў з тэлефанаваньнямі няма.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG